Дзяніс Коваль

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 3 месяцы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Жарко Таццяна

Пракурор: Паведайчус

Дзяніс Андрэевіч Коваль -  жыхар Баранавічаў, працаваў дызайнерам. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу.

31 студзеня 2023 года ў судзе Ляхавічаў і Ляхавіцкага раёну суддзя Жарко прысудзіла Дзянісу 1 год і 3 месяцы "хатняй хіміі". Пацярпелы Дабрачынскі адзначыў, што можна было б назначыць і "хімію" з накіраваннем у ПУАТ. Тэлефон мужчыны канфіскавалі. Таксама Коваль мусіць выплаціць кожнаму пацярпеламу па 1500 тысячы рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Вырак агучыла суддзя Таццяна Жарко. Па хадайніцтве адваката яна зрабіла пасяджэнне закрытым. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў Паведайчус.

Адзначым, што па адным з эпізодаў другога лютага закончыўся тэрмін прыцягнення да адказнасці (два гады). Справу пачалі разглядаць 16 студзеня.

Жыхар Баранавічаў мусіць выплаціць 3000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды за два каментары

16 студзеня ў судзе Ляхавічаў і Ляхавіцкага раёну вынесены прысуд жыхару Баранавічаў, дызайнеру Дзянісу Ковалю. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэксу.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»