Дзяніс Коршун
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 верасня 1994
Дата затрымання: 17 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шчоткіна Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Дзяніс Андрэевіч Коршун — супрацоўнік пякарні Brø bakery, быў затрыманы пасля прыходу сілавікоў на месцы працы. На наступны дзень з Дзянісам з'явілася "пакаяльнае відэа" на праўладных тэлеграм-каналах.
Дзяніса абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу — Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Ён утрымліваўся пад вартай у СІЗА-1.
25 ліпеня 2022 г. у судзе Ленінскага раёна быў вынесены прысуд: суддзя Юлія Шчоткіна прызнала палітвязня вінаватым і асудзіла да 2 гадоў і 6 месяцаў "хатняй хіміі".
Супрацоўніка пякарні Brø bakery Дзяніса Коршуна асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыях пратэсту