Дзяніс Хаўханаў

Дата нараджэння: 5 траўня 2002

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 2 месяцы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 10 сакавіка 2023

Дата вызвалення: 20 снежня 2023

Суддзя: Кіндзеева Сняжана

Дзяніс Сяргеевіч Хаўханаў — ураджэнец Віцебскай вобласці, мае прафесійна-тэхнічную адукацыю, мае групу інваліднасці (страта слыху). У судовым працэсе ўдзельнічаў перакладчык з мовы жэстаў.

У Кастрычніцкім судзе Віцебска 19 снежня 2022 года асудзілі Дзяніса Хаўханава паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза Лукашэнкі). Суддзя Сняжана Кіндзеева асудзіла Дзяніса на адзін год і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

З Дзяніса спагналі на карысць фінупраўлення Віцебскага гарвыканкама 246 рублёў за прызначанага яму адваката.

У сакавіку 2023 г. стала вядома, што палітзняволены адбывае пакаранне ў бабруйскай ПК № 2.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены напрыканцы 2023 г. 

"Дзейнічаў паводле матываў палітычнай і ідэалагічнай варожасці": мужчыну з асаблівасцямі слыху асудзілі на год і два месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі

Суддзя Сняжана Кіндзеева асудзіла Дзяніса на адзін год і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»