Дзяніс Хатылёў

Дата нараджэння: 11 ліпеня 2002

Дата затрымання: 26 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бушава Алена

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Спартсмены

Хатылёў Дзяніс Аляксеевіч быў асуджаны 1 лютага 2023 года па артыкуле 342 КК РБ. Суддзя Бушава прызначыла пакаранне не звязанае з пазбаўленнем волі - 2 гады "хатняй хіміі".

Да затрымання Дзяніс працаваў трэнерам па хакеі на траве. Хлопец у 2021 стаў адным з найлепшых бамбардзіраў юніёрскага Кубка Еўропы па хакеі на траве. 

МУС уключыў яго ў "спіс экстрэмістаў" 31 сакавіка 2023 г.

Затрымалі сябра затрыманага тыктокера-мільённіка, таксама прафесійнага спартоўца. Вінавацяць, што «глядзеў на пратэсты»

Дзянісу Хатылёву 20 гадоў. Хлопец гуляе ў хакей на траве на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»