Дзяніс Харунжы

Дата нараджэння: 10 траўня 1983

Дата затрымання: 13 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Капцэвіч Алена

Дзяніс Яўгенавіч Харунжы быў затрыманы 13 верасня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Увыніку мужчыну выставілі абвінавачванне ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

14 лютага 2023 г. у судзе Заводзскага раёна Мінска адбыўся разгляд справы. Суддзя Алена Капцэвіч прызнала Дзяніса вінаватым і асудзіла яго да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.

10 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»