Дзяніс Карэйа-Ландзім
Дата затрымання: 26 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-1
Дзяніс Руевіч Карэйа-Ландзім быў затрыманы напрыканцы студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Утрымліваецца ў СІЗА, суд па яго справе прызначаны на 19 траўня 2022 года.