Дзяніс Ярашэнка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Пракурор: Сацук Дзмітрый

У Баранавічах 25 чэрвеня 2021 года вынесены прысуд мясцоваму жыхару Дзянісу Генадзевічу Ярашэнку, які пакінуў у сацыяльных сетках зняважлівы каментар у бок супрацоўніка міліцыі Вольніча.

Прадстаўнік пракуратуры Дзмітрый Сацук прасіў суд прызнаць Дзяніса Ярашэнка вінаваты і асудзіць яго да абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады, а таксама спагнаць з яго кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага ў памеры 2 000 рублёў.

Суддзя Юльяна Шчэрба пасля кароткага перапынку абвесціла прысуд – два гады “хатняй хіміі” і сплаціць 1000 рублёў кампенсацыі.

Два гады “хатняй хіміі” прызначылі жыхару Баранавічаў за абразлівы каментар у сацсетках 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»