Дзяніс Ядзевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 26 лістапада 1979

Дата затрымання: 30 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 1 сакавіка 2023

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Справы: Справа Зельцэра

Дзяніс Аляксандравіч Ядзевіч быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Вядома, што Дзяніс праходзіць па крымінальнай справе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Утрымліваўся ў СІЗА-1.

У Мінскім гарадскім судзе 11 лістапада 2022 г. палітвязня асудзілі да двух гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У пачатку сакавіка 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Палітвязня асудзілі да двух гадоў калоніі па "справе Зельцэра"

Такі прысуд вынесла суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»