Дзяніс Іваноў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 17 траўня 1986

Дата затрымання: 8 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 жніўня 2021

Дата вызвалення: 29 ліпеня 2023

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Дзяніс Уладзіміравіч Іваноў асуджаны судом Цэнтральнага раёна г. Мінска па арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу прэзідэнта да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

З 8 жніўня 2021 года пачаў адбываць пакаранне.

Вядома, што Дзяніс ажаніўся ў ПУАТ.

29 ліпеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з ПУАТ № 9, цалкам адбыўшы тэрмін.

Жонка палітзняволенага Дзяніса Іванова: "Вяселле адсвяткавалі торцікам на лаўцы, пакуль чакалі цягнік у ПУАТ"

Палітзняволены Дзяніс Іваноў працуе ў галіне кіно. Ён акцёр, здымаўся ў серыяле "Вяртанне Мухтара", быў кастынг-дырэктарам стужкі. Яго асудзілі на два гады "хіміі" паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса, якія ён адбывае ў ПУАТ № 9, працуючы грузчыкам на "БелТІЗ".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»