Дзяніс Граханаў
бармэн
Дата нараджэння: 30 траўня 1978
Дата затрымання: 22 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 218 Крымінальнага кодэксу - Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Дзяніс Граханаў – быў затрыманы 10 верасня дома ў Мінску за нанясенне надпісу “Не забудзем” на тратуары каля ст. м. "Пушкінская".
Утрымліваўся пад вартай да 13 верасня і першапачаткова праходзіў па крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 341 Крымінальнага кодэкса – “Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці”. Пасля знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе.
Аднак 22 кастрычніка 2020 г. Дзяніс быў зноў затрыманы і ўзяты пад варту ў ІЧУ, а абвінавачванне ў дачыненні да яго было перакваліфікаванае на ч. 2 арт. 339 КК – “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”, і ч. 2 арт. 218 КК – “Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры”.
Знаходзіўся да суда ў СІЗА г. Жодзіна.
На судзе 8 снежня Дзянісу прысудзілі паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі") і вызвалілі ў зале суда.
![]()
Другі суд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суму шкоды знізілі амаль у 40 разоў
![]()
Працягваецца суд за надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай. Пра што кажуць палітвязні?
![]()
За другі надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай мінчукоў асудзілі да "хіміі" і калоніі строгага рэжыму
![]()
Палітвязень Дзяніс Граханаў: Гэта быў паказальны працэс, каб запалохаць іншых людзей