Дзяніс Гапоненка
Дата нараджэння: 14 чэрвеня 1993
Дата затрымання: 23 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Кошкіна Аліна
Месца зняволення: СІЗА-3

Дзяніс Міхайлавіч Гапоненка быў затрыманы на працы ў Гомелі 23 снежня 2021 года. Яму прад'явілі абвінавачванне па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 крымінальнага кодэксу).
5 красавіка 2022 года ў судзе Савецкага раёна Гомеля суддзя Аліна Кошкіна прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіла да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
![]()
Гамельчука асудзілі да года калоніі за заклікі да пратэстаў
Бок абвінавачвання запрасіў для мужчыны большае пакаранне: паўтара года пазбаўлення волі.