Дзяніс Давыдулін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 21 жніўня 2002
Дата затрымання: 18 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 8 ліпеня 2022
Справы: Пратэсты Жлобін
Дзяніс Андрэевіч Давыдулін - жыхар Жлобіна, асуджаны на 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да міліцыі).
Дзяніса абвінавацілі ў тым, што ён разам з іншымі асобамі, вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзіў на праезную частку ў раёне вуліцы Першамайская, стаяў ў сцэпцы. Таксама заклікаў астатніх не падпарадкоўвацца патрабаванням міліцыі, якія ахоўвалі грамадскі парадак, выкрыкваў лозунгі. Аказваў актыўны супраціў супрацоўнікам МУС, кідаў ў іх бок камяні і бутэлькі, наносіў ўдары па экіпіроўцы.
18 сакавіка 2021 года ў судзе Жлобіна Дзянісу вынеслі прысуд: 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адбываў пакаранне ў ПК-1 г. Наваполацк.
8 ліпеня 2022 г. Дзяніс Давыдулін цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю.