Дзяніс Давыдаў

Дата нараджэння: 28 траўня 1974

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Супічэнка Аляксандр

Дзяніс Віктаравіч Давыдаў ураджэнец Расійскай федэрацыі, грамадзянін Беларусі, мае вышэйшую адукацыю. Працаваў намеснікам дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю. Мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця. Вядома, што Дзяніс быў моцна збіты пры затрыманні.

У судзе Партызанскага раёна Мінска 26 красавіка 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксандр Супічэнка прызначыў Дзянісу тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”). Дзяніса вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

26 траўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

"Фатаграфаваўся з палотнішчам бел-чырвона-белага колеру". Мужчыну асудзілі па "народным" артыкуле

У судзе Партызанскага раёна Мінска 26 красавіка 2023 года асудзілі Дзяніса Давыдава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»