Дзяніс Цярэшка

Дата нараджэння: 29 лістапада 1986

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Лабоцкі Віталь

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Дзяніс Мікалаевіч Цярэшка працаваў кіроўцам у літоўскай транспартнай кампаніі, мае на ўтрыманні непаўнагадовага дзіцёнка. Суддзя Віталь Лабоцкі асудзіў яго за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 5 кастрычніка 2023 года прызначыў Цярэшку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") на тэрмін 1 год і 6 месяцаў. Матэрыяльную прэтэнзію аўтапарка аплаціў пад час следства.

27 кастрычніка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Прысуд у Гродне: хатняя "хімія" за ўдзел у шэсці пад час пратэстаў 2020 года

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 5 кастрычніка 2023 года вынесены прысуд 37-гадоваму кіроўцу Дзянісу Цярэшку.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»