Дзяніс Бычкоў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Машкетаў Юрый

Дзяніса Бычкова абвінавацілі ў пашкоджанні банераў з выявамі вайскоўцаў па ч. 1 і ч. 2 арт 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

Справу разглядаў суддзя Юрый Машкетаў. Прысудам суда, па сукупнасці злачынстваў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, канчаткова абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады ("хімія").

Сем разоў кідаў ёмістасці з фарбай у банеры з выявамі вайскоўцаў: прысудзілі тры гады "хіміі"

Суд Маскоўскага раёна Мінска 4 жніўня вынес прысуд Дзянісу Бычкову, абвінаваціўшы яго ў пашкоджанні банераў з выявамі вайскоўцаў па ч. 1 і ч. 2 арт 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»