Дзяніс Анцілеўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 ліпеня 1991
Дата затрымання: 26 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шчэрба Юльяна
Справы: Пратэсты Мінск
Дзяніс Віктаравіч Антылеўскі быў затрыманы 26 сакавіка 2023 году. Яго забралі з дома, прызначылі 10 сутак адміністрацыйнага арышту паводле арт. 19.1 КАаП (Хуліганства). Пасля перазатрымалі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і змясцілі ў турму №8 у Жодзіна.
У чэрвені 2023 г. стала вядома, што палітвязень знаходзіцца ў СІЗА-1.
21 чэрвеня 2023 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска Шчэрба Юльяна прысудзіла Дзянісу 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Палітвязня вызвалілі з-пад варты ў зале суда.