Дзіяна Вашчыліна
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 10 чэрвеня 1980
Дата затрымання: 31 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Рубашэўская Людміла
Пракурор: Шарко Алена
Справы: Справа карагодаў
Дзіяна Парвізаўна Вашчыліна — фігурантка крымінальнай справы "карагодаў", узбуджанай пасля акцыі пратэсту ў Брэсце 13 верасня 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба прушаюць грамадскі парадак).
Затрыманая 31 снежня 2021 года, да суда была змешчаная ў СІЗА-7.
4 траўня 2022 года суддзя Людміла Рубашэўская прызнала Дзіяну вінаватай і прызначыла ёй 3 гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").
11 фігурантам "справы карагодаў" вынеслі прысуды