Дзіяна Лаўрыновіч

Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)

Дата нараджэння: 22 ліпеня 1994

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крэпская Юлія, Каляда Алег

Іншыя пазнакі: Завочныя суды, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Справы: Пратэсты Мінск

Лаўрыновіч Дзіяна Ігараўна пражывала ў Маскве, прыехала памяняць пашпарт у РБ і была затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, а таксама каментары ў сацсетках.

З 4 па 7 жніўня 2023 года ў судзе Фрунзенскага раёна горада Мінска суддзя Юлія Крэпская разгледзела крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Рашэнне суда — 3 гады "хатняй хіміі"

20 кастрычніка 2023 года судовая камісія пад старшынствам Святланы Макарэвіч разгледзела апеляцыйную скаргу Дзіяны. Прысуд набыў моц.

Дзіяна была вымушаная эміграваць. 

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася завочна 21 кастрычніка 2024 г. у судзе Заводскага раёна Мінска. Суддзя Алег Каляда.

«А калі табе ў**аць па галаве?» Дзяўчына прыехала ў Беларусь замяніць пашпарт — і апынулася за кратамі. Вось яе гісторыя

У 2020 годзе Дзіяна Лаўрыновіч спецыяльна вярнулася ў Беларусь, каб удзельнічаць у нядзельных пратэстах. Пабачыўшы першыя фоты моцна збітых пратэстоўцаў, яна зразумела, што не можа заставацца ў баку. У 2023 годзе яна прыехала ў Беларусь, каб замяніць пашпарт. На наступны дзень яе затрымалі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»