Дзіяна Гарноўская

Дата нараджэння: 19 студзеня 1994

Дата затрымання: 24 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крупец Сяргей

Дзіяна Анатольеўна Гарноўская 24 студзеня 2023 года была затрымана дома ў прысутнасці дзяцей за ўдзел у маршы ў г. Фаніпаль 14 жніўня 2020 года. У віну ставілася тое, што Дыяна ішла з белым шаром і наступіла на праезную частку. З 9 па 21 жніўня 2023 года справу на падставе арт. 342 і арт. 368 разгледзеў суддзя Сяргей Крупец. Прысуд - 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»