Дэвід Масціцкі

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 30 сакавіка 2001

Дата затрымання: 2 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 4 верасня 2024

Суддзя: Брэган Яўген

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Справы: Пратэсты Пінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Тыль Штэфен, дэпутат Бундэстага і Камітэта па прававых пытаннях, раней — Аляксандр Краўс

Дэвід Збігневіч Масціцкі быў затрыманы 2 верасня 2020 года па падазрэнні аб удзеле ў масавых беспарадках 9 жніўня ў Пінску.

Спачатку яму паведамілі, што ён праходзіць як сведка па справе, узбуджанай супраць яго сяброў. Аднак пасля допыта яго не адпусцілі - спачатку затрымалі на 72 гадзіны, а затым (5 верасня) перавялі з СІЗА ў Баранавічах.

Дэвіду Масціцкаму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

У Дэвіда ёсць дзіця, якому няма яшчэ 1 года.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Дэвіда Масціцкага асудзілі да 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Адбываў тэрмін у ПК № 17

Выйшаў на волю ў верасні 2024 г. па памілаванні. 

14 палітвязняў "пінскай справы" пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў

Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Пацярпелымі па справе выступілі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія ў агульнай суме патрабуюць ад палітзняволеных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі. Свае маральныя пакуты пінскія міліцыянты абгрунтавалі тым, што яны «адчувалі страх, прыніжэнне, боль і сорам, праз перажытыя падзеі яны страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу». Суддзя Яўген Брэган асудзіў усіх 14 палітвязняў на тэрміны ад пяці з паловай да шасці з паловай гадоў калоніі.

"Хочацца дадому, кожны дзень аднастайнасць — адныя і тыя ж твары, усё шэрае"

Маці Дэвіда Масціцкага Яўгенія дзеліцца навінамі ад сына.

«Мамачка, забяры мяне адсюль. Мне так страшна, як ніколі раней». Як выглядае жыццё ў чаканні прысуду

Дэвід Масціцкі з Пінску – адзін з самых маладых фігурантаў гэтак званай пінскай справы. Юнаку пры канцы сакавіка споўнілася 20 гадоў. На судзе хлопец прызнаў, што двойчы ўдарыў па міліцэйскіх шчытах. За гэта пракурор запрасіў для яго шэсць гадоў турмы.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»