Дэвід Шаракоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 чэрвеня 1999
Дата затрымання: 15 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 15 чэрвеня 2021
Дата вызвалення: 19 чэрвеня 2023
Суддзя: Зубеня Міхаіл
Пракурор: Стаціўка Іван
Дэвід Атаўлаевіч Шаракоў асуджаны судом Віцебскага раёна па арт. 369 Крымінальнага кодэксу за абразу былога намесніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова ў тэлеграм-чаце.
Яму прысудзілі два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
Адбывае пакаранне ў папраўчай установе № 29.
Вядома, што 30 кастрычніка 2022 г. палітвязня затрымлівалі на "хіміі", яму прызначылі шэсць сутак арышту.
19 чэрвеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"