Дар'я Зенчанка
Дата затрымання: 9 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Рубахава Святлана
Справы: Пратэсты Жлобін
Жыхарку Жлобіна Дар’ю Сяргееўну Зенчанка 14 снежня 2023 году асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Яе прызналі вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прысуд агучыла суддзя Святлана Рубахава.
Яе судзілі, бо 9 жніўня 2020 году ўвечары яна ўзяла ўдзел у мірным сходзе ў цэнтры Жлобіна. Жанчына прызнала віну і адмовілася сведчыць на пасяджэнні.
Вядома, што ў яе ёсць непаўнагадовае дзіця. Дар’ю затрымлівалі 7 верасня 2023 году, але да суду знаходзілася на волі пад асабістым паручальніцтвам.