Дар'я Лычкоўская

Дата нараджэння: 13 сакавіка 1993

Дата затрымання: 16 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 24 лютага 2023

Дата вызвалення: 20 жніўня 2023

Суддзя: Бушава Алена

Дар'я Лычкоўская

Дар'я Уладзіміраўна Лычкоўская была затрыманая 16 чэрвеня 2022 г. Спачатку дзяўчыну асудзілі па адміністрацыйнай справе на 11 сутак. Пасля арышту Дар'я паехала ў РУУС, каб забраць тэлефон, але там яе перазатрымалі паводле крымінальнай справы

На падставе здымкаў з мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, відэа ў Tik-Tok і прыватных перапісак Дар'і выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і змясцілі яе ў СІЗА-1.

У Фрунзенскім судзе горада Мінска 3 кастрычніка 2022 года адбыўся разгляд крымінальнай справы. Суддзя Алена Бушава 5 кастрычніка агучыла прысуд Дар’і: 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У канцы лютага 2023 г. палітзняволеную этапавалі ў гомельскую ПК № 4.

Напрыканцы лета 2023 г. выйшла на волю. 

Мінчанку асудзілі да калоніі за відэа ў Tik-Tok і ўдзел у акцыях пратэсту

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 3 кастрычніка пачалі разглядаць справу Дар’і Лычкоўскай. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) па чатырох эпізодах. Сёння суддзя Алена Бушава прызначыла Лычкоўскай два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»