Дар'я Ляўко
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 кастрычніка 1998
Дата затрымання: 7 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: прымусовае лячэнне
Від пакарання: прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары
Суддзя: Чараповіч Святлана
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Пратэсты Мінск
Дар'я Дзмітрыеўна Ляўко — супрацоўніца IT-кампаніі з Мінску, была затрымана ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах і перакрыцці дарог у 2020 годзе.
Вядома, што 29 жніўня 2022 г. над Дар'яй адбыўся працэс у судзе Першамайскага раёна Мінска па арт. 342 КК. Суддзя Святлана Чараповіч разглядала справу ў закрытым рэжыме. Падрабязнасці суда невядомыя, але, паводле наяўнай інфармацыі, палітзняволенай прысудзілі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. Дар'ю перавялі з СІЗА-1 у РНПЦ псіхічнага здароўя.
МУС 28 кастрычніка 2022 г. уключыў палітзняволеную ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
У студзені 2023 г. стала вядома, што Дар'я знаходзіцца за межамі Беларусі.