Дар'я Кароль
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 21 кастрычніка 2002
Дата затрымання: 21 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Ачалава Анастасія, Шчоткіна Юлія
Пракурор: Даўгала Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Дар'я Дзмітрыеўна Кароль была затрыманая 21 чэрвеня 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Дар'ю змясцілі ў СІЗА-1.
20 кастрычніка 2022 г. палітзняволеную прызналі вінаватай і асудзілі да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").
З'ехала з Беларусі.
Згодна з раскладам судоў, яе справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася завочна 14 кастрычніка 2024 г. у судзе Ленінскага раёна Мінска. Суддзя Юлія Шчоткіна.
"Фіялетавыя слёзы": у Міжнародны дзень правоў жанчын "Вясна" прэзентавала фільм
Як былыя палітвязні пасля вызвалення бароняць правы зняволеных
"Было складана, што не магу данесці да яго, што вінаваты не ён, а толькі рэжым", — экс-палітзняволеная пра затрыманне з хлопцам