Дар’я Карабліна
Дата нараджэння: 19 жніўня 2001
Дата затрымання: 21 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Рубахава Святлана
Справы: Пратэсты Жлобін
Дар’я Аляксандраўна Карабліна (Максіменка) працавала кантралёрам аддзела тэхнічнага кантроля на Беларускім металургічным заводзе. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася ў горадзе 9 жніўня 2020 года. Дар’я была затрыманая 21 чэрвеня 2023 года.
У судзе Жлобінскага раёна 4 жніўня 2023 года яе пакаралі абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў. Справу разглядала суддзя Святлана Рубахава.
25 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Жлобіне адбыўся чарговы суд па "народным" артыкуле