Дар'я Іксанава
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 красавіка 2001
Дата затрымання: 5 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шчэрба Юльяна
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Студэнты
Дар'я Аляксандраўна Іксанава — студэнтка-скульптарка Акадэміі мастацтваў. Затрыманая 5 красавіка 2023 году. Яе абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і змясцілі ў турму №8 у Жодзіна.
Вядома, што ў 2020 годзе Дар'ю затрымлівалі на 15 сутак. Тады яна была студэнткай коледжа.
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 12 чэрвеня над Дар'яй адбыўся суд. Суддзя Юльяна Шчэрба прызнала дзяўчыну вінаватай ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту і прызначыла ёй два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія"). Яе вызвалілі ў зале суда.