Дар'я Афанасьева
Дата нараджэння: 1 красавіка 1995
Дата затрымання: 28 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Ачалава Анастасія
Месца зняволення: СІЗА-1

Дар'я Аляксандраўна Афанасьева - актывістка, фемблогерка вядомая як "Дафна". У Instagram дзяўчына вяла асветніцкую працу, распавядала пра сэксізм і фемінізм. У яе было каля 10 тысячаў падпісчыкаў (цяпер яе акаўнт выдалены). Да затрымання Дар'я працавала мэнэджэркай па развіццю персанала.
Дар'я асуджаная на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак).
![]()
У Мінску фемблогерку асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах