Дар'я Афанасьева
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 1 красавіка 1995
Дата затрымання: 28 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 30 сакавіка 2024
Суддзя: Ачалава Анастасія
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Дар'я Аляксандраўна Афанасьева — актывістка, фемблогерка, вядомая як "Дафна". У Instagram дзяўчына вяла асветніцкую працу, распавядала пра сэксізм і фемінізм. У яе было каля 10 тысячаў падпісчыкаў (цяпер яе акаўнт выдалены). Да затрымання Дар'я працавала мэнэджаркай па развіцці персаналу.
5 красавіка 2022 года Дар'я асуджаная на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак).
На пачатку чэрвеня 2022 г. яе перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3.
21 чэрвеня 2022 г. была разгледжаная апеляцыйная скарга Дар'і: прысуд пакінулі ў сіле. Палітзняволеную этапавалі ў папраўчую калонію № 4.
Дар'я пакутуе на астму, таму праз працу з ненатуральнымі тканінамі ў яе пачаліся праблемы з бронхамі. Паведамляецца, што ёй вельмі баліць спіна праз тое, што ложкі ў калоніі спружынавыя.
Выйшла на волю 30 сакавіка 2024 г.
У Мінску фемблогерку асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах