Даніла Яроцкі

Дата нараджэння: 16 жніўня 1999

Дата затрымання: 16 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Андрэева Святлана

Данілу Сяргеевіча Яроцкага асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо удзеле ў такіх дзеяннях). Яроцкага затрымалі 16 жніўня 2023 года, аднак па прычыне хваробы змясцілі ў шпіталь да 6 кастрычніка, пасля чаго да суда вызвалілі пад асабістае паручальніцтва.

Суд 27 снежня 2023 года прызначыў Яроцкаму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў. Справу разглядала суддзя Святлана Андрэева.

19 студзеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У Жлобіне не спыняюцца суды над удзельнікамі акцыі пратэсту ў 2020 годзе

У Жлобіне чацверты год працягваюцца судовыя працэсы над удзельнікамі масавай паслявыбарчай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»