Даніла Ганчароў
мастак па святле
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 верасня 1991
Дата затрымання: 15 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 25 снежня 2022
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Пракурор: Нічыпарук Цімафей
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Дар'я Госэк-Папёлак, дэпутатка польскага Сейма
Даніла Андрэевіч Ганчароў — мастак па святле, быў звольнены з Новага драматычнага тэатра за забастоўку.
Міліцыянты прыйшлі ў кватэру Данілы з вобшукам 15 сакавіка 2021 г. і затрымалі за “адзіночнае пікетаванне”, адшукаўшы сцяг, на 15 сутак. 30 сакавіка ён мусіў выйсці на волю, але 26-га Ганчарова прывезлі з Жодзіна ў Мінск на допыт, адправілі спачатку ў ІЧУ на Акрэсціна, потым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
Суд Цэнтральнага раёна 9 ліпеня 2021 г. вынес прысуд Данілу Ганчарову, якога вінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і саўдзеле ў такім злачынстве (ч. 6 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК).
Суддзя Дзмітры Карсюк, нягледзячы на сумнеўнасць доказаў і відавочныя памылкі ў матэрыялах справы, палічыў, што віна палітвязня даказаная і пакараў яго двума гадамі калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін запрасіў пракурор Цімафей Нічыпарук.
Даніла Ганчароў у судзе сваёй віны не прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў.
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 25 снежня 2022 г. выйшаў на волю з ПК № 17.
"Калонія на час няволі — гэта дом. І ў гэтым доме няма ніводнага кутка, дзе ты гаспадар", — экс-палітвязень Даніла Ганчароў
«Псіхолагі» там добрыя: проста бʼюць, пакуль жыць не захочаш». Размова з былым палітвязнем
Для Данілы Ганчарова запрасілі два гады пазбаўлення волі за ўдзел у шасці нядзельных маршах і перасылку інфармацыі ў Telegram