Даніла Чамаданаў
Дата нараджэння: 13 сакавіка 1997
Дата затрымання: 22 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца зняволення: СІЗА-7

Даніла Андрэевіч Чамаданаў – фігурант берасцейскай "справы карагодаў", узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). З 22 студзеня 2021 года знаходзіцца ў СІЗА-7 у Берасці.