Данііл Хабавец

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 16 жніўня 1992

Дата затрымання: 2 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 2 траўня 2024

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй

Справы: Пратэсты Брэст

Данііл Цімафеевіч Хабавец стаў фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня 2020, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. 

Затрыманы 2 красавіка 2021 года і ўзяты пад варту.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Даніілу Хабаўцу прызначыў 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнаму.

Данііл знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў бабруйскую ПК №2.

Выйшаў на волю 2 траўня 2024 г. 

“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”

8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года.

Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце

Яшчэ 28 ліпеня ў Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над пятай партыяй абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках за падзеі 10 жніўня 2020 года. За час працэсу колькасць абвінавачаных вырасла з 13 да 19 чалавек.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»