Данііл Каранкевіч

Дата нараджэння: 27 снежня 2002

Дата затрымання: 18 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Рудэнка Аляксандр

Данііл Валер'евіч Каранкевіч быў затрыманы 18 красавіка 2023 года. «Пакаяльнае відэа» з хлопцам з'явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў. У ім Данііл кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе і быў зарэгістраваны ў плане «Перамога». А нядаўна вырашыў праверыць сябе ў фэйкавым чат-боце BYPOL на наяўнасць кампраметуючай інфармацыі ў сілавікоў, за што і быў затрыманы.

Асуджаны судом Кастрычніцкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 3 і 4 жніўня 2023 года справу разгледзеў суддзя Аляксандр Рудэнка.

25 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

«Аб мяне разладавалі шокер. Шокер наладаваўся – яны зноў працягнулі»

Такім чынам на працягу дзвюх гадзінаў ГУБАЗіК змушаў Даніка запісаць пакаяннае відэа аб удзеле ў плане «Перамога», а потым яго засудзілі на 3 гады «хатняй хіміі».

Затрыманні ў Брэсце і Віцебску пасля рэйда па сацсетках: хроніка пераследу 20 красавіка 2023 года

У Мінску 18 красавіка 2023 года затрымалі Данііла Каранкевіча

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»