Данііл Калеснікаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 снежня 2003
Дата затрымання: 28 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 3 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў выхаваўчай калоніі (для непоўнагадовых)
Дата вызвалення: 2 жніўня 2022
Суддзя: Сергяевіч Мікалай
Пракурор: Панчык Марына
Іншыя пазнакі: Затрыманыя непоўнагадовымі
Справы: Пратэсты Жлобін
Данііл Вітальевіч Калеснікаў — жыхар Жлобіна, у 17-гадовым узросце асуджаны на адзін год і тры месяцы выхаваўчай калоніі.
Данііла абвінавацілі паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Падставай для ўзбуджэння справы стала тое, што ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года Данііл разам з бацькам Віталём Калеснікавым пайшлі ў цэнтр горада на плошчу. Яны стаялі там разам у счэпцы ў першым шэрагу, разам з іншымі асобамі выкрыквалі лозунгі. Следства лічыць, што яны перашкаджалі руху грамадскага транспарту.
Бацьку Данііла Віталя Калеснікава асудзілі па арт. 339 КК (Хуліганства) і арт. 172 КК (Уцягванне непаўнагадовага ў здзяйсненне злачынства) за бойку з мінаком, якая адбылася ўвечар таго ж дня. А пазней — таксама па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу.
28 чэрвеня 2021 пасля абвяшчэння прысуду Данііла ўзялі пад варту ў зале суда.
Хлопец адбываў пакаранне ў бабруйскай выхаваўчай калоніі № 2, цалкам адбыў тэрмін і 2 жніўня 2022 г. выйшаў на волю.
МУС 28 кастрычніка 2022 г. уключыў былога палітзняволенага ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
Жлобін: Спачатку засудзілі бацьку, сёння адправілі ў калонію непаўнагадовага сына