Данііл Дзіткоўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 студзеня 2002
Дата затрымання: 11 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 снежня 2021
Дата вызвалення: 4 снежня 2023
Суддзя: Куроўскі Дзмітрый
Справы: Справа карагодаў
Данііл Аляксандравіч Дзіткоўскі — фігурант так званай "справы карагодаў", якая датычыцца акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. У той дзень калона дэманстрантаў выйшла на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту на ўчастку быў абцяжараны. Людзі спявалі песні, вадзілі карагоды да тых часоў, пакуль не прыехаў вадамёт. Услед за ім выбеглі сілавікі і сталі затрымліваць пратэстоўцаў.
30 жніўня 2021 суддзя Куроўскі прызначыў Даніілу пакаранне паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства) — два гады "хіміі" (за пашкоджанні двух камер "Белтэлекама" і нанясенні "цынічных надпісаў").
11 снежня 2021 пачаў адбываць тэрмін у ПУАТ №43.
Па падліках праваабаронцаў мусіў выйсці на волю 4 снежня 2023 г.
У Брэсце абвясцілі прысуды шостай партыі па "справе карагодаў". На волю выйшлі экс-вядучы БТ і яшчэ тры фігуранты