Даніла Дарафееў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 жніўня 2001
Дата затрымання: 14 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Справы: Справа студэнтаў
Даніла Ягоравіч Дарафееў быў затрыманы ў снежні 2021 года за ўдзел у акцыі студэнтаў 1 верасня 2020 года.
Ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
У канцы снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Данілы з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА-1.
25 сакавіка 2022 у судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд: Данілу прызналі вінаватым, прызначылі яму 3 гады абмежавання волі ў ПУАТ і выплату кампенсацыі паводле пазову Мінсктрансу за блакаванне дарог. Менавіта такое пакаранне патрабавала пракурорка.
Хлопец быў вызвалены да накіравання ў месца адбывання пакарання і цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі.
«Прыйшлі па класіцы — са зброяй і ў касках». Студэнтаў затрымліваюць за мінулагодні марш у Дзень ведаў