Данііл Басяк

Дата затрымання: 21 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 31 студзеня 2024

Суддзя: Блоцкі Юрый

Данііл Анджэевіч Басяк — удзельнік акцыі пратэсту ў Салігорску ў жніўні 2020 года. Быў затрыманы 21 верасня 2021 года. 

Даніілу прад'явілі абвінавачванне па арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак) і па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

20 снежня 2021 г. асуджаны на два гады і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Утрымліваўся ў жодзінскім следчым ізалятары. 

Мусіў выйсці на волю 31 студзеня 2024 г. 

Салігорцаў асудзілі за актыўны ўдзел у акцыі пратэсту і супраціўленне міліцыянтам

Суд Салігорскага раёна 20 снежня вынес прысуды цэлай групе ўдзельнікаў мінулагодняй акцыі пратэсту, якіх абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт 363. (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»