Руслан Чэркас

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Карабліна Наталля

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Руслана Чэркаса абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады – сумнавядомага супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Вольніча (арт.369 Крымінальнага кодэкса).

Пацярпелы Вольніч на судовае пасяджэнне не з’явіўся, але даслаў у суд заяву, у якой ён просіць прызнаць яго грамадзянскім істцом і спагнаць з падсуднага 1500 бел рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.У сваім апошнім слове Чэркас заявіў, што гэта для ягонай сям’і вялікія грошы і прасіў суд маменшыць яе да 700 рублёў.

Пракурор запатрабаваў паўтары гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу. Суддзя Першамайскага раёна Віцебска 14 лютага Наталля Карабліна такі прысуд і вынесла.

Памятаеце даішніка Вольніча? З-за яго дагэтуль судзяць людзей

Суд Першамайскага раёна Віцебска 14 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе Руслана Чэркаса, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады – сумнавядомага супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Вольніча (арт.369 Крымінальнага кодэкса).

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»