Цімур Міронаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Колабаў Антон

Падрабязнасці невядомыя

23 траўня ў Мінскім раённым судзе вынесены прысуд Цімуру Міронаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («абраза прадстаўніка ўлады») і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Таксама ён павінен выплаціць адну тысячу беларускіх рублёў кампенсацыі маральнай шкоды на карысць прадстаўніка ўлады, якога ён «абразіў» сваім каментаром. Прысуд агучыў суддзя Антон Колабаў. Падрабязнасці справы невядомыя.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»