Цімур Газізаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 ліпеня 1981
Дата затрымання: 16 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Кацэр Сяргей
Групы: Актывісты
Цімур Аляксандравіч Газізаў - актывіст ініцыятывы "Сумленныя людзі". Яго затрымалі 16 чэрвеня 2021 года на праглядзе анлайн-прэм'еры спектакля "Белы трус, чырвоны трус".
16 ліпеня ўвечары ён мусіў выйсці на волю. Але стала вядома, што Цімура замест вызвалення перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Папярэдне, Цімур праходзіць па 342 артыкуле Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
20 верасня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынеслі прысуд Цімуру Газізаву. Суддзя Сяргей Кацар прызнаў яго вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Цімура вызвалілі ў зале суда.
Вядома, што Цімур пакінуў Беларусь.
Палітвязня Цімура Газізава асудзілі да двух гадоў "хіміі" і вызвалілі ў зале суда
У Мінску пачалі судзіць палітвязня Цімура Газізава — актывіста "Сумленных людзей"
Цімур не прызнае віну і ўпэўнены, што не здзяйсняў злачынства.