Цімур Быхавец
Дата нараджэння: 8 лютага 1979
Дата затрымання: 3 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Верташонак Е. А.
Пракурор: Бядрыцкі А. А.
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №55

Цімур Аляксандравіч Быхавец быў асуджаны ў лістападзе 2021 года на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу ў інтэрнэце міліцыянта з Воршы (арт. 369 Крымінальнага кодэксу - Абраза прадстаўніка ўлады).
З 3 снежня 2021 года пачаў адбываць пакаранне.