Цімур Башлакоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 траўня 1981
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 26 красавіка 2023
Суддзя: Зінчук Аляксандр
Справы: Справа Зельцэра
Цімур Уладзіміравіч Башлакоў быў затрыманы ў Гомелі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Цімур праходзіць па крымінальнай справе па артыкулах 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).
Пасля затрымання знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля быў пераведзены ў гомельскі СІЗА-3.
1 лістапада 2022 г. у судзе Навабеліцкага раёна Гомеля быў вынесены прысуд палітвязню. Суддзя Аляксандр Зінчук прызначыў Цімуру два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у 100 базавых велічыняў.
Вясной 2023 г. палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.