Цімафей Мажанкоў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 11 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 11 чэрвеня 2023
Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый
Пракурор: Саковіч Аксана
Справы: Пратэсты Мінск
Цімафей Дзмітрыевіч Мажанкоў быў затрыманы 11 жніўня 2021 года. Яго абвінавацілі ў тым, што 11 жніўня 2020 года ў Мінску на вуліцы Прытыцкага ён разам з Аляксеем Ігнаценкам і Яўгенам Коржалем скінуў з агульнага балкона вышыннага паверху на міліцыянтаў драўляныя дзверы.
Яго дзеянні былі кваліфікаваныя паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэкса як пагроза ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкаджэння ягонай законнай дзейнасці з помсты за выкананне службовай дзейнасці.
Мажанкова прызналі вінаватым і асудзілі на два гады калоніі.
На пачатку снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Цімафея з СІЗА №1 у СТ № 4, а пазней — у ПК № 15.
Па падліках праваабаронцаў, палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю летам 2023 г.
Траіх мінчукоў, якія скінулі з балкона дзверы на міліцыянтаў падчас пратэстаў, асудзілі да двух і трох гадоў калоніі