Цімафей Галубок

Дата нараджэння: 7 красавіка 2002

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бондал Галіна

Цімафей Васільевіч Галубок супрацоўнік "Белтэлекам". У пачатку чэрвеня 2022 года яго затрымалі сілавікі. Па паведамленні ГУБАЗ, хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года, зарэгістраваўся ў чат-боте "Перамога", а таксама выкарыстаў спецыяльнае ПЗ для рассылання спаму на нумары міліцыі.

11 жніўня ў Віцебскім абласным судзе крымінальную справа па арт. 130 Крымінальнага кодэкса РБ (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варожасці) разгледзела суддзя Бондал Галіна. Яна прыгаварыла Цімафея да 3 гадоў "хатняй хіміі". Справа разглядалася ў закрытым судзебным слуханні.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»