Ціхан Шлюхціц
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 19 лютага 1994
Дата затрымання: 13 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 сакавіка 2022
Дата вызвалення: 3 траўня 2024
Суддзя: Ланцэвіч Маргарыта
Пракурор: Якімовіч Ігар
Справы: Пратэсты Гродна
Групы: Рабочыя
Ціхан Антонавіч Шлюхціц — тэхнік-электрык з Гродна. Яго затрымалі 13 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Згодна з абвінавачваннем, 6 верасня 2020 года, Ціхан пакінуў у тэлеграм-чаце "Гродна для жыцця” сем каментароў, “выказваючы нецярпімасць да існуючага палітычнага рэжыму і канстытуцыйнага ладу з мэтай арганізацыі на тэрыторыі горада Гродна групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, накіраваных на парушэнне працы транспарту".
Суд пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на 1 год і 3 месяцы ў калоніі агульнага рэжыму.
На пачатку сакавіка 2022 г. Ціхан быў пераведзены з Турмы № 1 у бабруйскую ПК № 2.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у выніку палітвязню прызначылі пакаранне ў выглядзе двух з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прычыны павелічэння тэрміну невядомыя.
Па падліках мусіў выйсці на волю
"Пакінуў у чаце сем каментароў": прысуд — год і 3 месяцы калоніі