Барыс Сідараў

Дата нараджэння: 26 чэрвеня 1972

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емельянчанка Вольга

8 верасня 2023 года ў судзе Савецкага раёна Мінску агучаны вырак Барысу Генадзевічу Сідараву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3700 рублёў).

Вырак агучыла суддзя Вольга Емельянчанка.

Яго прызналі вінаватым у тым, што ён пакінуў каментар у «Тэлеграме» пад фотаздымкам курсантаў Акадэміі МУС. Сідараў прызнаў віну.

29 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»