Барыс Самковіч

Дата нараджэння: 21 кастрычніка 1983

Дата затрымання: 11 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шоцік Таццяна

Суд Ленінскага раёна Мінска разгледзеў крымінальную справу кіроўцы аднаго з сталічных прадпрыемстваў Барыса С., абвінавачанага ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.

Камунальнае прадпрыемства “Мінсктранс” вылучыла ў судзе матэрыяльныя прэтэнзіі за ўрон, які панёс грамадскі транспарт у выніку спынення руху: па першым эпізодзе – 3 600 рублёў, па другім – 1 200 рублёў. Агулам – крыху больш за 4 800 рублёў.

Барыс прыняў рашэнне аплаціць пазоў да вынясення прысуду, каб “застацца на волі” і ўтрымліваць сям’ю. У яго на ўтрыманні – непаўнагадовае дзіця.

Прысуд быў абвешчаны 29 снежня 2021 года. С. прызналі вінаватым і пакаралі абмежаваннем волі тэрмінам на два гады без накіравання ў установу адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Ён  лічыць, што пры вынясенні прысуду спрацавала дабраахвотнае пагашэнне матэрыяльнага пазову.

Жыхара Мінска асудзілі за ўдзел у пратэстных акцыях. Сілавікам яго “здаў” былы прыяцель

Суд Ленінскага раёна Мінска разгледзеў крымінальную справу кіроўцы аднаго з сталічных прадпрыемстваў Барыса С., абвінавачанага ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК РБ).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»