Барыс Кім
Дата нараджэння: 11 студзеня 1996
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Царук Руслан
Месца зняволення: СІЗА-3
Барыс Кім Віктаравіч абвінавачваны ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт.130) і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім ( ч.1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса). Судовы працэс пачаўся 3 лістапада, суддзя – Руслан Царук.
Гомельскі абласны суд 15 лістапада 2022 года завяршыў разгляд крымінальнай справы. Шляхам паглынання менш строгага пакарання, прызначанага па папярэднім прысудзе, больш строгім, канчаткова абвінавачванаму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
24 лютага 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Гамельчука пакаралі калоніяй за рэабілітацыю нацызму і стварэнне экстрэмісцкага фарміравання