Барыс Кайзер
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 лістапада 1989
Дата затрымання: 24 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 3 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2023
Суддзя: Іванюценка Станіслаў
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Барыс Віктаравіч Кайзер з Рэчыцы 24 жніўня 2022 г. асуджаны на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за відэазапіс, размешчаны ў працоўным чаце метызнага завода.
У відэа Барыс падчас сямейнага застолля прадказаў паражэнне Расіі ў вайне з Украінай і асудзіў дзеянні Лукашэнкі. Пазней запіс трапіў у органы, пасля чаго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта).
Відэа апынулася ў сеціве выпадкова: яго загрузіла Барысава дзіця, калі гулялася з тэлефонам.
Палітзняволены адбываў тэрмін у ПК № 1.
Вызвалены 20 кастрычніка 2023 г.